Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Протасевич рассказал, как работа в КГБ помогает ему на провластном телеканале
  2. Лукашенко говорил, на что можно потратить деньги, сэкономленные на освещении. Стали известны подробности этих планов
  3. С 11 февраля для замены паспорта нужно будет принести справку из военкомата
  4. Больше не безопасно. Беларусов призвали не спешить кликать на первые ссылки в поиске Google
  5. «Послал вслед за русским кораблем». В Вильнюсе работающая в супермаркете беларуска попала в языковой скандал
  6. Умер старейший католический иерарх Беларуси епископ Казимир Великоселец
  7. Один из самых известных беларусских актеров стал водителем автобуса в Польше
  8. Доллар переходит в стадию роста: какими будут курсы в феврале? Прогноз по валютам
  9. Популярная блогерка из Минска работает в Израиле уборщицей и рассказывает, сколько получает
  10. Россия имитирует новое наступление на севере Украины — ISW
  11. «Не бросались на задачу с криками „За Михалыча“». Тур — о том, почему Лукашенко рассердился на аплодисменты уволенному топ-чиновнику
  12. «Народ начал подуспокаиваться». Глава КГК рассказал о «нехорошей тенденции» после взбучки от Лукашенко
  13. Крупная IT-компания увольняет 23% команды в Польше. Значительная часть сотрудников офиса — беларусы, релоцированные в 2022 году


Главный редактор издания «Наша гісторыя» Андрей Дынько провел 13 суток в изоляторе на Окрестина в статусе подозреваемого по двум уголовным статьям. 21 июля он освободился под обязательство о явке. монолог Дынько, где он рассуждает о своем задержании и рассказывает о новой реликвии, которая появилась после изолятора.

Изображение: Наша Ніва, Telegram
Изображение: Наша Ніва, Telegram

«Гэта я, я вярнуўся з таго свету.

Што магу сказаць?

Па-першае, так, на Акрэсціна сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць: і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што — спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.

Па-другое, мае калегі — сапраўдныя героі. Наша Ніва не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.

Па-трэцяе, найбольшай нечаканасцю было, колькі людзей па той бок стараліся — яны то разумеюць, што там усё татальна праслухоўваецца і праглядаецца — стараліся жэстам, намёкам, паўзай прадэманстраваць часам салідарнасць, а часам — чалавечнасць. Гэта неацэнна.

Па-чацвёртае, я пад падпіскай аб неразгалошванні, але вы ведаеце самі артыкулы, па якіх нас падазраюць. Першы быў смехатворны, другі — яшчэ больш смехатворны.

Па-пятае, трапіўшы на той свет, я ўразіўся, наколькі слаба мы, у СМІ, яшчэ працавалі. На Акрэсціна я зразумеў, што там, у кожнай камеры па адным, сядзяць дзясяткі арыштаваных па справе аб „падрыве“ антэны Вілейскай РЛС Расіі. Між тым на момант майго затрымання СМІ зусім нічога не ведалі пра гэтыя затрыманні. Выснова тут такая: цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус. Трэба каб усё трапляла ў СМІ, сацсеткі, каналы тыя ці іншыя. Інфармацыя, фоты, відэа — журналістам павінен стаць кожны.

Па-шостае, дзякуй усім знаёмым і незнаёмым за салідарнасць. Толькі давайце памятаць: салідарнасць найбольш патрэбная найменш вядомым, і яна павінна быць не разавай, а паслядоўнай. Менш сімвалічных жэстаў, больш -практычных. Кожная капейка хай пападае тым, каму яна найбольш патрэбная.

Па-сёмае, я не ведаю, чаму, па якой логіцы, у сілу чаго ці па якім разліку мяне і нашу бухгалтарку вызвалілі, а маіх калег пакінулі. Я маральна гатовы ў любы момант ізноў апынуцца на тым свеце. Я і сябе, і калег разглядаў як заложнікаў.

Па-восьмае, чым я займаў сябе ў камерах там, многія пытаюцца. На тым свеце галоўнае, чым заняты кожны чалавек, — гэта выжыванне, арганізацыя побыту так, каб максімальна захаваць свае сілы. Але я таксама чытаў сукамернікам — ну і іншым слухачам „падкастаў“ — лекцыі па гісторыі. Нават задумаў кнігу на аснове іх.