Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. «Калийные удобрения из Беларуси должны идти через Литву». Джон Коул — о снятых с Минска санкциях
  2. Если у вас электрическое отопление жилья, в будущем это может обернуться финансовой ловушкой. Вот почему
  3. Почему Беларусь стала часто появляться в американском кино и сериалах? Узнали у профессионалов
  4. «Попробуй-ка меня побей прямо сейчас». Бывший сотрудник ГУБОПиК попал за решетку в отряд с политическими
  5. Правительство вводит новшество, которое касается отдыха населения
  6. «Там большое количество контактных лиц». В Солигорске проводят эпидрасследование в связи с заражением гепатитом С
  7. Как пропагандисты отреагировали на выступление Джона Коула, который откровенно рассказал подробности переговоров с Лукашенко
  8. Врачи сказали беларусу, что ему осталось жить около двух недель. Рассказываем, как он использовал это драгоценное время
  9. Заплатили 70 долларов. По госТВ заявляли о «сотрудниках», которые снимали марш на День Воли в Вильнюсе, — этих людей нашли
  10. В апреле заработает валютное ограничение. Оно затрагивает население
  11. «Я пошутил». Спецпосланник Трампа Джон Коул — о своих словах про Беларусь
  12. «Подходы меняются». Почему посланник Трампа позволил себе рассказать непубличные детали переговоров с Лукашенко
  13. Мелания Трамп опровергла слова Лукашенко о том, что она якобы просила его поговорить с Путиным насчет вывезенных украинских детей
Чытаць па-беларуску


Сёння ў каталікоў і пратэстантаў па ўсім свеце Каляды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаюць нараджэнне Ісуса Хрыста. Напярэдадні вернікі традыцыйна з першай зоркай сядаюць за стол, вячэраюць поснымі стравамі, дзеляцца адно з адным тонкімі пласцінкамі хлеба — аплаткамі, складаюць зычэнні, а потым разам рушаць у храм. Гэтым заснежаным вечарам журналісты Onliner адправіліся на святочнае набажэнства на самы край Беларусі — у Астравецкі раён. У сваім рэпартажы яны расказалі, як адзначаюць Божае Нараджэнне ў невялічкім аграгарадку Кемелішкі.

Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner

Кемелішкі ляжаць амаль на самай мяжы з Літвой: да Мінска адсюль прыблізна 140 кіламетраў, да абласнога цэнтра, Гродна — больш за 280. Як і ў многіх аграгарадках, тут ёсць школа, працуюць клуб, амбулаторыя, але месца каларытнае, цікавае найперш сваім касцёлам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, паглядзець на які час ад часу прыязджаюць турысты.

Пабудавалі гэтую святыню яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя за грошы прадстаўніка вядомага ў Мінску старажытнага роду, генерал-ад'ютанта Станіслава Прушынска і ягонай жонкі Ганны з Камароўскіх. Планавалася, што праз пэўны час храм перабудуюць — ён стане каменным, але як быў раней драўляным, так і застаўся. Праз перабудову ў мінулым стагоддзі займеў рысы адразу некалькіх архітэктурных стыляў: мадэрна, неаготыкі і неакласіцызму.

Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner

Старадаўніх драўляных касцёлаў на Беларусі не так шмат, і гэты, без сумневу, мае для нашай архітэктурнай спадчыны вялікае значэнне.

Што цікава, ён ніколі не зачыняўся, і набажэнствы адбываліся ў тым ліку пры Савецкім Саюзе. Магчыма, гэтае пастаянства дазволіла захаваць такі прыгожы храм, а таксама абразы, фігуры і партрэты сям'і фундатара, якія, мажліва, перавезлі сюды са Свіранаў — маёнтка Прушынскіх. Старадаўні арган 1786 года, праўда, не працуе, але ў астатнім пабудова выглядае дужа эстэтычна.

Да касцёла журналісты прыехалі ў 22:30 — прыкладна за паўгадзіны да пачатку набажэнства. У Кемелішках з 2021-га служыць ксёндз Аляксандр Сямінскі. Да гэтага ён працаваў у Ваўкавыску, а цяпер абслугоўвае адначасова два прыходы: літаральна толькі што ён вярнуўся з імшы, якую праводзіў у невялічкай вёсцы Вялікія Свіранкі, і пакрысе рыхтуецца да другой. Па яго словах, у нядзелю ў касцёл у Кемелішках прыходзіць ад 80 да 100 чалавек, але на святы людзей становіцца болей.

Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner

Тым часам касцёл паступова запаўняецца людзьмі. Сярод прысутных шмат гасцей — дзяцей і ўнукаў, што прыехалі на святы да сваякоў з буйных гарадоў і блізкіх райцэнтраў. Адны спяшаюцца заняць вольныя месцы на лавах, другія застаюцца стаяць каля ўвахода.

Над дзвярыма на лацінскай мове напісана Ad Maiorem Dei Gloria, што перакладаецца як «Для большай славы Божай».

За электронныя клавішы тым часам сядае выкладчыца мясцовай музычнай школы спадарыня Алена і нешта засяроджана вывучае ў нотах. «Якая ж арганістка — я баяністка. Яшчэ вучуся іграць, — пазней з усмешкай расказала жанчына. — Наш арган не працуе, а сінтэзатар куплены яшчэ даўным-даўно. Адным часам на ім дзяўчаты ігралі. Ксёндз Аляксандр таксама хацеў, каб была музыка, і з паўгода таму ён папрасіў пайграць, дык так і засталася. Цяпер засвойваю новую спецыяльнасць».

Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner

Хтосьці перашэптваецца са знаёмымі, нехта пайшоў спавядацца, але аб адзінаццатай каля алтара з’явіўся святар і ўсе падняліся з лавак — распачалася пастэрка.

Служба скончылася пасля поўначы. Памаліўшыся перад фігуркай маленькага Ісуса, які ляжыць у ясельках, вернікі павіншавалі адно аднаго і групкамі ці паасобку паспяшаліся дадому.

Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner
Жыхары аграгарадку Кемелішкі Астравецкага раёна святкуюць Каляды ў мясцовым касцёле, 25 снежня 2023 года. Фота: Onliner

Неўзабаве на пляцы каля касцёла ўжо нікога не было, і малочнага колеру месяц асвечваў ціхую заснежаную прастору.

Аднак ужо сёння вернікі зноў вернуцца ў касцёлы на святочныя набажэнствы, пасля збяруцца дома за сталом. А ўжо 7 студзеня Божае Нараджэнне адзначаць праваслаўныя вернікі.