Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ЕС не пярэчыць, ЗША паціраюць рукі. Закрыццё польска-беларускай мяжы прывяло да крызісу сусветнага маштабу — Politico
  2. Сілавікі змогуць адсочваць пасажыраў міжнародных аўтобусаў. Расказваем, як гэта будзе працаваць
  3. «Кіберпартызаны» расказалі, як сілавікі вылічаюць людзей, што дасылалі інфармацыю «Гаюну»
  4. Беларускія і расійскія дзяржСМІ назвалі магчымую дату адкрыцця Польшчай мяжы. У Мінску і Варшаве здзівіліся
  5. Сколько теряет Беларусь из-за массовой эмиграции людей, какие хронические проблемы это обостряет и чем грозит. Пояснила экспертка
  6. «Помнишь, с*ка, это лицо?» История программиста, который «насолил» ГУБОПиКу — и оттуда пришли за ним лично
  7. Банки вводят валютные изменения — подробности
  8. З «тропікаў» у «Арктыку». Калі ў Беларусь прыйдуць першыя замаразкі і снег
  9. Лукашенко — об освобождении политзаключенных: «Ну что их держать по 10−12 лет…»
  10. «Забралі яго. Не кідаць жа». Лукашэнка пракаментаваў адмову Статкевіча з'язджаць з краіны
  11. Улады прапануюць ільготныя крэдыты, каб выратаваць кампанію, якую адкрываў Лукашэнка. Вось што даведалася «Люстэрка»
  12. Перакрытая Польшчай мяжа можа ўдарыць па яшчэ адной галіне — краіна ўваходзіла ў топ-6 па пастаўках тавараў для гэтага рынку
  13. ISW: Россия намерена продолжать войну и добиваться снятия санкций через переговоры с США
  14. «Дарога няблізкая», затое без перасадак. Перавозчыкі вяртаюць рэйсы ў Варшаву — як дабірацца і што з цэнамі
Читать по-русски


/

Тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus апублікаваў пост пра тое, што Польшча адкрые мяжу з Беларуссю 20 і 22 верасня. У Міністэрстве ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы на пытанне «Еўрарадыё» паведамілі, што ім пра гэта нічога не вядома. Няма навін пра адкрыццё мяжы і ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Польшча можа з 20 верасня адкрыць спачатку чыгуначныя пераходы з Беларуссю ва ўгоду кітайскім кантэйнерам. А з 22 верасня — аўтамабільныя пункты пропуску з Беларуссю. Такая інфармацыя з’явілася ў профільных тэлеграм-каналах па праходжанні мяжы са спасылкай на нямецкіх экспедытараў», — паведаміў 18 верасня Infotrans Media Belarus.

Пазней гэтае ж паведамленне пачалі распаўсюджваць расійскія прапагандысцкія СМІ, спасылаючыся на «Беларускае радыё».

У Міністэрстве ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы на пытанне «Еўрарадыё» заявілі, што ім не вядома пра адкрыццё мяжы 20 верасня.

«Калі нешта зменіцца, мы вас праінфармуем», — падкрэслілі ў польскім ведамстве.

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі РІА «Новости» паведамілі, што не атрымлівалі з Варшавы ніякіх апавяшчэнняў што да адкрыцця мяжы з Беларуссю.

«На гэты момант афіцыйнай інфармацыі пра аднаўленне працы польскіх пунктаў пропуску ад сумежнага боку ў Дзяржпамежкамітэт не паступала», — расказаў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

Нагадаем, 9 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў пра рашэнне цалкам закрыць мяжу з Беларуссю апоўначы з 11 на 12 верасня. Ён патлумачыў гэты крок ростам правакацый з боку Расіі і Беларусі і сумеснымі вайсковымі вучэннямі «Захад-2025».

Мяжа была закрытая на няпэўны тэрмін. Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі, які падпісаў пастанову пра гэта, падкрэсліў, што польскі бок не мае намеру «трымаць мяжу закрытай нават адзін дзень без неабходнасці».

Пазней міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што будзе ціснуць на свайго кітайскага калегу, каб той у сваю чаргу паўплываў на Расію і прымусіў яе спыніць «гібрыдную аперацыю» на беларуска-польскай мяжы.