Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Можно ли православным отмечать Рождество 25 декабря, и что тогда делать 7 января? Спросили у священника
  2. Путин еще в 2001-м говорил Бушу, что Украина «веками была частью России», и грозил проблемами. В США опубликовали стенограммы
  3. «У них другое видение, мы это уже понимаем». Каким будет политическое будущее команды Бабарико — рассуждает Артем Шрайбман
  4. Эксперты рассказали, чего добивается Россия в переговорах, чтобы получить более выгодное положение для повторного вторжения в будущем
  5. На военном факультете БГУИР висит флаг ЧВК Вагнера. Снимки случайно опубликовал сам университет
  6. Беларусу, воевавшему в Украине на стороне РФ и вернувшемуся по обмену пленными, на родине дали не менее 10 лет колонии


Беларусы распрацавалі мабільны дадатак пад Android і iOS «Мова прафесіі», які мусіць навучыць беларусаў размаўляць па-беларуску на працы.

Фото: say.by
Фото: say.by

Дадатак размаўляе з вамі па-беларуску і прымушае вас гаварыць па-беларуску з ім. І, канешне ж, хваліць вас, калі атрымліваецца добра. У «Мове прафесіі» можна паслухаць, як гучыць слова ці выраз, патрэніраваць вымаўленне, вывучыць новыя словы ды фразы.

Акрамя прафесійных сфер, дадатак знаёміць з асаблівасцямі беларускай фанетыкі, асновамі ветлівасці ды іншымі агульнымі тэмамі.

Праграму распрацоўвалі дзясяткі IT-спецыялістаў, навукоўцаў і мовазнаўцаў, а правільнасць беларускай мовы ў заданнях правяраў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Першыя 80 чалавек, якія пройдуць сертыфікацыйныя заданні у сферы кавярняў, атрымаюць бясплатную каву ад кавярняў «Над Нямігай», «Апостраф кава», «Лава Кавы», «Лаўндж-Бар „СЛЭШ“».

А вось кампанія АЗС А-100 21-га і 22-га лютага падорыць кожнаму зніжку ў 50% на хот-дог і залічыць яе на бірульку, калі вы атрымаеце сертыфікат валодання беларускай мовы.

Забраць сваю каву ці скарыстацца зніжкай можна да 28-га лютага.